Вярхоўная Рада разглядае законы аб еўраінтэграцыі (Анлайн-трансляцыя)
2- 13.05.2014, 10:35
- 8,459
Сёння Вярхоўная Рада Украіны плануе разгледзець шэраг еўраінтэграцыйных законапраектаў.
Прадугледжаны разгляд у другім чытанні праекта закона «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны ў сферы дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі ў сувязі з выкананнем Плана дзеянняў па лібералізацыі ЕЗ візавага рэжыму для Украіны», піша УНІАН.
Таксама прадугледжаны разгляд законапраекта, якім уносяцца змены ў шэраг законаў адносна прадухілення і процідзеяння дыскрымінацыі.
ВР плануе ў першым чытанні разгледзець законапраект адносна прадухілення ценявога гандлю землямі сельгаспрызначэння.
Акрамя таго, сёння плануецца ўключыць у парадак дня шэраг законапраектаў, якія тычацца барацьбы з экстрэмізмам і сепаратызмам.
У прыватнасці, прадугледжваецца ўключэнне ўнясення змяненняў у Крымінальны кодэкс Украіны аб адказнасці за фінансаванне сепаратызму.