Дэсантнікі затрымалі двух узброеных тэрарыстаў пад Луганскам
4- 13.05.2014, 12:03
- 8,943
Баевікі былі ўзброеныя АК-74.
Пра гэта паведамілі ва Упраўленні прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны.
«12 траўня каля 23.00 дзякуючы прафесійным дзеянням асабістага складу высокамабільных дэсантных войскаў Узброеных сіл, якія выконваюць задачы па прызначэнні, затрыманы легкавы аўтамабіль з двума тэрарыстамі», - гаворыцца ў паведамленні.
Па выніках агляду з машыны канфіскаваныя 2 адзінкі АК-74, пісталет Макарава, граната Ф-1.
Затрыманыя асобы перададзеныя ў раённы аддзел міліцыі.