14 траўня 2024, aўторак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк прыбыў у Брусэль

3
Арсеній Яцанюк прыбыў у Брусэль

Дэлегацыя ўрада Украіны возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні сумесна з дэлегацыяй Калегіі Еўрапейскай Камісіі.

Пра гэта паведамляе дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў Украіны.

Чакаецца, падпісанне пагаднення аб фінансаванні адносна заключэння кантракта аб дзяржаўным развіцці, мемарандума аб узаемаразуменні і крэдытнага пагаднення адносна прадастаўлення Украіне макрафінансавай дапамогі з боку ЕЗ у памеры 1 млрд. еўра.

У складзе дэлегацыі ўрада Украіны: прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, віцэ-прэм'ер-міністр Украіны - міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Уладзімір Гройсман, міністр інфраструктуры Украіны Максім Бурбак, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан, міністр аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Ігар Швайка, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Павел Шарамета, міністр фінансаў Украіны Аляксандр Шлапак, в. а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца, намеснік міністра юстыцыі Украіны Руслан Рабашапка, прадстаўнік Украіны пры Еўрапейскім Звязе Канстанцін Елісееў.

У складзе дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі: прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэль Барозу, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі, камісар ЕЗ па пытаннях транспарту Сіім Калас, камісар ЕЗ па гандлі Карэл Дэ Гухт, камісар ЕЗ па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Отынгер, камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, камісар ЕЗ па пытаннях унутраных спраў Сесілія Мальмстрэм, камісар ЕЗ па пытаннях сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Дачыан Чолаш, кіраўнік Кабінета прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі Х'юга Сабраль, прэс-сакратар Еўрапейскай Камісіі Піа Арэнкільдэ Хансэн, генеральны сакратар Еўрапейскай Камісіі Кэтрын Дэй, кіруючы дырэктар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі Фернандэз дэ ла Пэнья.

Зараз працягваецца сустрэча прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка і прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэля Барозу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках