ДАІ распавяла пра п'яных расейскіх ліхачоў у Менску
9- 13.05.2014, 15:54
- 29,442
7 з 8 затрыманых п'яных кіроўцаў за апошнія пяць дзён - расейцы.
Першыя штрафы былі выпісаныя яшчэ 8 траўня, за дзень да афіцыйнага адкрыцця ЧС.
«За гэты перыяд 8 чалавек трапіліся п'янымі за рулём, - паведамілі onliner.by інспектары. - Сярод іх адзін латвіец, астатнія - расейцы».
«Нецвярозых кіроўцаў адхілілі ад кіравання, выдалі часовае пасведчанне, - удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - У дачыненні да некаторых ужо былі прынятыя рашэнні. Ва ўсіх выпадках гэта пазбаўленне правоў на тры гады і штрафы, якія вар'іруюцца ад 7,5 да 15 мільёнаў».
Усяго за перыяд з 8 траўня да сённяшняга дня за парушэнне ПДР па розных прычынах прыцягнулі да адказнасці 87 замежнікаў (расейцаў, латвійцаў, палякаў, украінцаў, датчан, туркменаў). Самыя распаўсюджаныя парушэнні - гэта паркоўка ў недазволеным месцы і перавышэнне хуткасці.
Нагадаем, раней у сетцы ўжо з'яўляліся скаргі менчукоў на няправільную паркоўку машын з расейскімі нумарамі ў горадзе.