22 красавiка 2024, панядзелак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце адключылі ўкраінскія тэлеканалы

43
У Брэсце адключылі ўкраінскія тэлеканалы

Аператар кабельнага тэлебачання «ТВ-Сат» спыніў вяшчанне каналаў «Интер+» і «1+1 International».

Як стала вядома карэспандэнту charter97.org, кіраўніцтва прыпыніла трансляцыю з абгрунтаваннем «да атрымання дазволу на распаўсюд дадзеных тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым падставай для спынення вяшчання ўкраінскага ТБ нібыта стала пастанова Савета Міністраў РБ №1139 ад 26.12.2013 года. Чаму ж тады ўсе апошнія месяцы «Интер+» і «1+1 International» можна было глядзець у Брэсце (больш за тое, з аналагавага фармату гэтыя каналы былі пераведзеныя ў лічбавы), у «ТВ-Сат» растлумачыць не змаглі.

Між тым жыхары Брэста, якія сачылі за падзеямі ў суседняй краіне менавіта па ўкраінскіх тэлеканалах, адназначна называюць гэта адключэнне спробай абмежаваць доступ да аб'ектыўнай інфармацыі. «Глядзець расейскае тэлебачанне і тое, як яно асвятляе сітуацыю ва Украіне - проста немагчыма, - распавёў charter97.org пенсіянер Пётр Міранкоў. - Там жа ідзе суцэльная прапаганда: і чым далей, тым больш».

Пётр Міранкоў таксама паведаміў, што літаральна тыдзень таму тэлефанаваў кабельнаму апэратару «ТВ-Сат» і там яго запэўнілі, што праведзеная мадэрнізацыя абсталявання, якая дазваляе больш якасна перадаваць тэлевізійны сігнал. «А яшчэ яны сказалі, што ні якіх пераменаў у вяшчанні не будзе: усе каналы, якія зараз можна глядзець, застануцца і надалей. І вось пасля гэтай размовы 13 траўня раптам «Интер» і «1+1» адключылі. Як гэта разумець?», - здзіўляецца брэсцкі пенсіянер.

У тэлевізійнай сетцы «ТВ-Сат» засталіся яшчэ два ўкраінскіх канала, але адзін з іх - чыста спартыўны, іншы прысвечаны аўтанавінам.

Раней паведамлялася, што вяшчанне ўкраінскіх каналаў у кабельных сетках перарвалася ў Гомелі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках