18 траўня 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Батальён «Данбас» вызваляе адмінбудынкі ў Данецкай вобласці

20

Спецбатальён «Данбас» узяў пад кантроль адмінбудынкі і прылеглую тэрыторыю ў чатырох раёнах вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Акрамя таго, адзначаецца, што спецбатальён «Данбас» будзе ахоўваць выбарчыя ўчасткі ў Вяліканавасёлкаўскім, Дабрапольскім, Аляксандраўскім і Краснаармейскім раёнах вобласці на выбарах прэзідэнта 25 траўня. Усе вызваленыя ад сепаратыстаў тэрыторыі размешчаныя на захадзе Данецкай вобласці.

У Вяліканавасёлкаўскім, Ввлнввахскім, Мар'інскім і Старабешаўскім раёнах назіраецца вялікая колькасць ваеннай тэхнікі. Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі робяць блокпосты.

Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» пра тое, што на вызваленых ад тэрарыстаў тэрыторыях аднаўляецца вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў і радыёстанцый.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках