18 траўня 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеўнікі прыгналі БРДМ у цэнтр Марыупаля

11
Ваеўнікі прыгналі БРДМ у цэнтр Марыупаля

Тэрарысты са зброяй і ў масках перасоўваюцца па цэнтры Марыупаля, а на адну з цэнтральных вуліц прыгналі БРДМ.

Пра гэта паведамляе гарадскі сайт 0629.

"Бачылі чалавек 7-8 з аўтаматамі ў масках на праспекце Леніна. Людзі хаваюцца па крамах", - адзначаюць гараджане. - Бачылі каля кінатэатра "Перамога" людзей з аўтаматамі, беглі ў бок ДТСААФ". У прэс-службе Марыупальскай ГУ міліцыі паведамілі, што высвятляць сітуацыю.

"Паводле стану на 12.00 паведамленняў у дзяжурную частку ад насельніцтва не паступала", - заявілі яны.

У арганізацыі, якая называе сябе "прэс-службай ДНР", паведамілі, што ўзброеныя людзі ў масках - прадстаўнікі ўзброенага блока так званай "ДНР", якія абараняюць штаб самаабвешчанай "рэспублікі", што знаходзіцца на вуліцы Грэцкай. Што да бронетранспарцёра, то гэта таксама аўтамабіль тэрарыстычнай арганізацыі "Данецкая народная рэспубліка". Адкуль узялася баявая машына, не паведамляюць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках