Гульцы зборнай Харватыі перададуць 130 тысяч еўра ахвярам паводкі
1- 22.05.2014, 10:38
- 3,080
Футбалісты зборнай Харватыі адмовіліся ад часткі бонуса за выхад на фінальную стадыю ЧС-2014 на карысць пацярпелых ад паводкі.
«Я размаўляў з капітанам каманды Дарыё Срна, і намі было прынятае рашэнне адмовіцца ад часткі бонуса за выхад на чэмпіянат свету на карысць пацярпелых. Мы ахвяруем 1 млн кун. Мы таксама заклікаем заўзятараў набываць квіткі на таварыскі матч са зборнай Малі, які 31 траўня прыме Осіек. Грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў, таксама будуць перададзеныя пацярпелым ад паводкі», - прыводзіць pressball.by словы галоўнага трэнера зборнай Харватыі Ніка Ковача.
Нагадаем, Балканы зараз перажываюць наймацнейшую за апошнія 120 гадоў паводку.
Фота: Scanpix/NTB