Радаслаў Сікорскі: Санкцыі супраць Расеі трэба было ўвесці яшчэ год таму
3- 22.05.2014, 11:44
- 7,313
Захад дапусціў некалькі памылак у вырашэнні ўкраінскага крызісу.
Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (пераклад - charter97.org).
- Як вы думаеце, Масква прызнае вынікі выбараў ва Украіне?
- Канцлер Меркель і Злучаныя Штаты робяць усё магчымае, каб пераканаць прэзідэнта Пуціна іх прызнаць - як просьбамі, так і пагрозамі.
- Якімі пагрозамі?
- Трэцяй фазай санкцый.
- Калі ЕЗ будзе вырашаць, ці перасекла Масква чырвоную лінію, за якой знаходзіцца гэтая фаза сур'ёзных эканамічных санкцый?
- Папярэдне 27 траўня на пасяджэнні Еўрапейскай рады ў Брусэлі.
- То бок, калі Расея не прызнае вынікаў выбараў, то будзе дыскусія пра трэцюю фазу санкцый?
- Дыскусія ўжо ідзе. Ці будзе рашэнне, пабачым. Нагадваю, што такую чырвоную лінію ўстанавілі прэзідэнт Абама і канцлер Меркель. Усё залежыць ад развіцця падзей ва Украіне. Каб усё пайшло ў кірунку вываду войскаў з украінскай мяжы, прызнання вынікаў выбараў і наладжвання дыялогу з уладамі ў Кіеве.
І памылку робяць тыя, хто лічыць, што Германія з'яўляецца адзіным або нават самым вялікім тормазам увядзення магчымых санкцый супраць Расеі. Ёсць краіны, якія ў гэтым выпадку значна больш скептычныя, чым Германія. Але я не хаваю, што мы як Еўропа дапусцілі некалькі памылак у вырашэнні ўкраінскага крызісу. Калі Украіна стала ахвярай расейскага гандлёвага байкоту ў жніўні мінулага года, адказу ЕЗ Расеі не было. Санкцыі былі тады літаральна няўяўныя. А сёння санкцыі мы не толькі абмяркоўваем, але і ўводзім.