Кіпр заклікалі ўвесці санкцыі супраць Расеі
5- 22.05.2014, 11:49
- 6,938
Кіпр павінен аказваць ціск на Маскву ў сувязі з расейскай агрэсіяй на тэрыторыі Украіны.
Пра гэта падчас свайго візіту ў Нікасію заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, перадае "Радіо Свобода".
На думку палітыка, Кіпру таксама неабходна знізіць залежнасць ад расейскага газу, паколькі РФ можа выкарыстоўваць свае рэсурсы як "зброю супраць любога рэгіёну".
Пытанне санкцый у дачыненні да Расеі з'яўляецца вельмі важным для Кіпра, паколькі ў мясцовых банках захоўваюцца мільярдныя актывы расейскага паходжання.
Нагадаем, як паведамлялася раней, Аўстралія таксама вырашыла ўвесці дадатковыя санкцыі супраць РФ за ўмяшанне ў справы Украіны.
Фота: AP