Захопнікаў Данбаса рыхтуюць на базе пад Растовам-на-Доне
9- 22.05.2014, 12:48
- 17,218
Ля межаў Украіны выяўленая вялікая база па падрыхтоўцы тэрарыстаў і сепаратыстаў.
Менавіта там рыхтуюць баевікоў, якія арудуюць у Данбасе. Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій, - перадае "Остров".
"Каля Растова-на-Доне была выяўленая вялікая ваенная база, дзе рыхтуюцца тэрарысты для перакідання на тэрыторыю Украіны", - паведаміў ён.
Ён удакладніў, што інфармацыю аб базе пацвярджаюць не толькі дадзеныя ўкраінскай выведкі, але і паказанні палонных сепаратыстаў, якія знаходзяцца ва ўкраінскіх сілавікоў.
"На гэтай базе знаходзіцца да 1000 чалавек. Навучанне праводзяць расейскія афіцэры", - адзначыў Парубій.
Фота: EPA