Прапановы антыалкагольных мер ад руху «За свабоду»
19- 22.05.2014, 15:53
- 9,033
Адна з самых нашумелых тэм апошніх дзён - лідарства Беларусі па спажыванні алкаголю па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Па дадзеных арганізацыі, у Беларусі на аднаго чалавека ў год прыпадае 17,5 літраў алкаголю, паведамляе прэс-служба руху.
Зрэшты, Міністэрства аховы здароўя Беларусі запярэчыла, што лічба завышаная, назваўшы іншы паказчык - 11,14 літра. Нават калі так, то і гэта непрыемнае месца ў першай дваццатцы. Аднак афіцыйная статыстыка ў нашай краіне не ўлічвае самаробныя алкагольныя напоі і нелегальна ўвезеныя ў Беларусь.
Рух "За свабоду" прапануе шэраг мер па дэалкагалізацыі насельніцтва і антытытунёвыя меры - гэта адзін з пунктаў "Народнай праграмы", які тычыцца рэформаў у сферы аховы здароўя. Нагадаем, "Народная праграма" - гэта ініцыятыва Руху "За свабоду" па выпрацоўцы канцэпцыі пераўтварэнняў у Беларусі з дапамогай экспертнага і шырокага грамадскага абмеркавання надзённых пытанняў развіцця краіны.
Сярод мер па зніжэнні спажывання алкаголю і тытуню прапануюцца:
- значнае павелічэнне акцызаў на алкаголь і цыгарэты (напрыклад, кошт бутэлькі гарэлкі павінен раўняцца не менш чым мінімальнаму дзённаму заробку);
- забарона на продаж піва і моцнага алкаголю з 22:00 да 10:00 раніцы;
- вынас продажу цыгарэт і алкаголю ў спецыялізаваныя крамы і шапікі;
- поўная забарона рэкламы цыгарэт, піва і моцнага алкаголю ў СМІ і на білбордах, а таксама гандлёвых марак вытворцаў цыгарэт і алкаголю;
- павелічэнне ўзроставага цэнзу на забарону продажу цыгарэт, піва і моцнага алкаголю асобам да 21 года;
- забарона прозводства і продажу пладова-ягадных вінаў ("чарнілаў") на ўсёй тэрыторыі Беларусі.