На акцыі ў Данецку сепаратысты закідалі патрыётаў камянямі
6- 22.05.2014, 16:23
- 9,743
Невядомыя экстрэмісты спрабавалі спыніць акцыю ў падтрымку адзінай Украіны.
Жыхары Данецка сёння, як і ў апошнія два дні, сабраліся ў цэнтры горада для таго каб выказаць свой пратэст супраць разгулу бандытызму ў Данбасе і спроб аддзялення рэгіёну. Іх зноў падтрымалі аўтамабілісты, якія павольна ехалі па цэнтральных вуліцах і гучна сігналілі, паведамляе hromadske.dn.ua.
На адным з перакрыжаванняў горада акцыю паспрабавалі сарваць невядомыя малойчыкі. Яны пачалі кідаць камяні ў аўтамабілі.
Нагадаем, акцыі ў падтрымку адзінства краіны праходзяць у Данбасе ўжо другі дзень па закліку алігарха Рыната Ахметава.