Функцыянер МММ просіць Пуціна прызнаць «незалежнасць» Данецкай вобласці
11- 22.05.2014, 16:52
- 13,451
Данецкія сепаратысты звярнуліся да прэзідэнта Расеі.
Яны просяць прызнаць незалежнасць вобласці ад Украіны. Спікер «Вярхоўнага савета» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін зачытаў адпаведны зварот да Уладзіміра Пуціна, а таксама шэрагу дзяржаўных структур Расеі.
«Выражаючы волю народа, Вярхоўны савет Данецкай народнай рэспублікі 20 траўня 2014 года прыняў Дэкларацыю прэзідэнту Расейскай Федэрацыі <...> з просьбай ініцыяваць пытанне аб прызнанні незалежнасці Данецкай народнай рэспублікі», - заявіў Дзяніс Пушылін.
32-гадовы ўраджэнец Макееўкі Дзяніс Пушылін раней зарэкамендаваў сябе ў якасці актыўнага функцыянера МММ. Калі фінансавая піраміда зарэгістравалася як палітычная партыя, ён нават збіраўся балатавацца ад яе ў дэпутаты.