Школы Луганшчыны закрыліся на нявызначаны тэрмін
4- 22.05.2014, 19:16
- 8,995
У Луганскай вобласці з 22 траўня на нявызначаны тэрмін закрылі ўсе школы.
Пра гэта заявіла дырэктарка Дэпартамента адукацыі і навукі Луганскай АДА Ірына Цымбал, паведамляе выданне «Неделя».
Выключэнне - сам абласны цэнтр.
Некалькімі гадзінамі раней Аляксандр Вастракоў, намеснік дырэктара - начальнік управы дашкольнай, агульнай, сярэдняй, прафесійнай адукацыі і навукі Дэпартамента адукацыі і навукі паведамляў, што навучальны працэс сёння быў прыпынены ў навучальных установах Станіцы Луганскай, у школах і дзіцячых садках Лісічанска, Севераданецка, Антрацыта, Рубежнага, Стаханава, Сватава.
Вучоба ў іх адновіцца пасля нармалізацыі сітуацыі, адзначыў Аляксандр Вастракоў.
Раней паведамлялася, што ўкраінскія сілавікі рухаюцца наперад у напрамку Луганска.