Памочнік Пуціна тэрмінова выязджае ў Абхазію
19- 28.05.2014, 12:05
- 23,638
Памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў наведае Абхазію ўжо сёння.
Памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў і намеснік сакратара Савета бяспекі Расеі Рашыд Нургаліеў прыедуць у Сухумі 28 траўня, заявіў сакратар Савета бяспекі Абхазіі Нугзар Ашуба. Пра гэта паведамляе РІА «Новости».
Раней інфармаваная крыніца ў Сухумі таксама адзначыла, што Суркоў можа прыехаць у горад у сераду.
Напярэдадні мітынгоўцы ў абхазскім Сухумі ўзялі пад свой кантроль будынак адміністрацыі прэзідэнта і заявілі, што бяруць на сябе кіраўніцтва рэспублікай.