Французскі ваенны фрэгат накіраваўся ў Чорнае мора
- 28.05.2014, 15:55
- 5,985
На ўзбраенні фрэгата знаходзяцца супрацькарабельныя крылатыя ракеты тыпу Exocet і палубны верталёт.
Францыя накіравала ў Чорнае мора сваё ваеннае судна, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Паведамляецца, што знаходжанне ўзброенага супрацькарабельнымі крылатымі ракетамі тыпу Exocet судна ў рэгіёне адказвае ўсім нормам міжнароднага права. Дадзены тып караблёў прызначаны для нясення патрульнай службы і забеспячэння бяспекі суднаходства. Пры праектаванні фрэгатаў тыпу Surcouf вялікая ўвага надавалася іх малой радыёлакацыйнай прыкметнасці, што было дасягнута за кошт выкарыстання тэхналогіі stealth.
Раней у акваторыі Чорнага мора ў перыяд з 10 па 30 красавіка знаходзіўся французскі карабель Dupuy de Lome, прызначаны для выканання выведвальных функцый і абсталяваны апаратурай для перахопу ўсіх тыпаў сігналаў.