22 траўня 2024, Серада, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патоп на Паўднёвым захадзе Польшчы: вуліцы ператварыліся ў рэкі

Жыхары Уроцлава і Аполя кажуць, што такога патопу не было нават у 1997 годзе.

Тады вада ў будынкаў дасягала ўзроўню 1,70 м. Цяпер затопленая Дольная Сілезія, раён Аполя і Глухалазы. У аўторак 27 траўня навала таксама спаралізавала Уроцлаў: вуліцы там ператварыліся ў рэкі.

- Такой паводкі, як цяпер, не было нават у 1997 годзе, - кажа жыхар правінцыі Аполе Гжэгаж Сава тэлеканалу TVN24. Ягоную ферму заліла мясцовая рака - Старынка.

Магутныя плыні вады размылі бетонныя пліты, якія ўмацоўвалі рэчышча ракі, таму сітуацыя застаецца небяспечнай. Для рэканструкцыі спатрэбіцца некалькі мільёнаў злотых. «Некаторыя дамы дагэтуль залітыя і знаходзяцца ці не на мэтровай глыбіні», - кажа брыгадзір ратавальнікаў Аркадыюш Кусьмерскі.

Аналагічная сітуацыя цяпер і ў Дольнай Сілезіі, галоўным чынам ва Уроцлаве. У сярэднім вада на 22 см перасягае небяспечны ўзровень. Там затопленыя сутарэнні, першыя паверхі памяшканняў, а таксама адбыўся пажар праз удар маланкі. Былі затрыманыя цягнікі, а рух гарадскога транспарту быў абцяжараны. У прадмесці скінутае дрэва зачапіла лінію электраперадач, і частка яго ўпала на аўтамабіль, дзе знаходзіліся два пасажыры. Адзін з іх у лякарні.

Проліўні на паўднёвым захадзе Польшчы прадоўжацца да чацвярга.

Раней мы пісалі аб залеве з градам у беларускай сталіцы, калі быў затоплены больш як дзясятак вуліц, у тым ліку Няміга.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках