11 траўня 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік: Дэкрэт «аб прыгонным праве» - гэта нармальна

83
Тозік: Дэкрэт «аб прыгонным праве» - гэта нармальна

Віцэ-прэм'ер спрабуе супакоіць работнікаў вёскі.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік заклікае не баяцца дэкрэта «аб прыгонным праве», піша «Інтэрфакс».

«Нічога там страшнага ў гэтым дэкрэце не будзе», - заявіў журналістам у пятніцу ў Менску Тозік, які з'яўляецца адным з аўтараў праекту дадзенага дакумента.

Нагадаем, падчас нядаўняй рабочай паездкі ў Менскую вобласць беларускі дыктатар заявіў аб падрыхтоўцы заканадаўчага акта, які забароніць звальняцца работнікам АПК.

«Я стаўлю жорстка пытанне таму, што на стале дэкрэт, пра які я казаў раней. Учора мне яго паклалі на стол з нагоды, ну, скажам проста, «прыгоннага права», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках