19 траўня 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыяна Арбеніна не будзе спяваць у акупаваным Крыме

2
Дыяна Арбеніна не будзе спяваць у акупаваным Крыме

Фронтвумэн расейскага рок-гурта «Начныя снайперы» Дыяна Арбеніна не плануе летам 2014 года выступаць у Крыме.

Паводле яе слоў, гэта звязана з ператварэннем паўвострава ў «поле бою», піша партал viva.ua.

«У Крыме я іграла практычна кожны год. У гэтым годзе я думала - ехаць ці не ехаць у Крым з канцэртамі, але вырашыла не ехаць, - заявіла яна. - Не паеду, таму што мне ўсё гэта непрыемна. Няправільна, што ўсе гэтыя землі, на якіх жанчыны павінны нараджаць дзяцей, а мужчыны іх кахаць, ператвараюцца ў поле бою».

Спявачка адзначае, што ніколі не баялася свабодна выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

«Памятаеце, у нас быў выпадак з Pussy Riot? Мы адкаталі праграму «Выжыць насуперак» - яна, вядома, не была прысвечаная гэтым дзяўчынкам, але я ў адкрытую казала, што Царкве трэба было іх выратаваць. Зачыніць дзверы і пакараць іх там, унутры, калі яны нешта апаганілі, а не выдаваць іх дзяржаве, - падкрэсліла яна. - 3 ліпеня я паеду ў Кіеў, а 6 у Адэсу. Мне ў гэтым годзе 40 гадоў і я маю права свой дзень народзінаў адзначыць там, дзе хачу».

Нагадаем, 21 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў Федэральны канстытуцыйны закон «Аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў - Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля» і Федэральны закон «Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці у Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў»

Раней, 16 сакавіка, на паўвостраве прайшоў незаконны «рэферэндум». Па сцвярджэнні акупацыйных уладаў, пераважная большасць яго ўдзельнікаў прагаласавала за аб'яднанне з Расеяй. Савет па правах чалавека пры Пуціне заявіў, што на самой справе аншлюс паўвострава падтрымалі каля 15 адсоткаў яго жыхароў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках