Рада не падтрымала правядзенне рэферэндуму 25 траўня
22- 6.05.2014, 13:47
- 25,879
Народныя дэпутаты не падтрымалі законапраект «Аб правядзенні ўсеўкраінскага кансультатыўнага апытання 25 траўня 2014 года».
Як паведаміў адзін з парламентароў за адпаведнае рашэнне прагаласавала толькі 154 народных дэпутата, перадае РБК-Украіна.
Згодна з законапраектам, Кабмін прапаноўваў забяспечыць правядзенне ўсеўкраінскага кансультатыўнага апытання 25 траўня 2014 года адначасова з пазачарговымі выбарамі прэзідэнта краіны.
Арганізацыя падрыхтоўкі і правядзення ўсеўкраінскага кансультатыўнага апытання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з законам Украіны «Аб усеўкраінскім рэферэндуме».
Пытанні, якія выносяцца на апытанне, павінны былі быць вызначаныя пастановай Вярхоўнай Рады Украіны.