17 траўня 2024, Пятніца, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для абароны ад баевікоў у Бярдзянск увялі ваенную тэхніку

2

Сёння раніцай у Бярдзянск зайшла калона ўкраінскай ваеннай тэхнікі.

Пра гэта паведамляе мясцовы сайт pro.berdyansk.biz.

Калона ўзмоцненая цяжкай тэхнікай, таксама ў яе ўваходзяць легкавыя аўтамабілі і грузавікі з асабістым складам.

"Магчыма, такое папаўненне памежслужбы ў Бярдзянску звязана з беспарадкамі, якія, па неафіцыйных дадзеных, могуць адбыцца ў Бярдзянску 8-9 траўня", - адзначае выданне.

Прыкладна ў 11:00 па мясцовым часе ў суседні Марыупаль увайшла ўкраінская ваенная тэхніка. Яна ўзяла пад кантроль ключавыя кропкі горада. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне 069.com.ua. У рэдакцыю паступіла мноства паведамленняў ад марыупальцаў, якія бачылі БМП і БТР у розных раёнах горада. У прыватнасці, каля крамы "Сильпо" стаіць каля 10 адзінак ваеннай тэхнікі, побач знаходзяцца вайскоўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках