Выкладчыца з Ліды атрымала хабар і здалася міліцыі
15- 19.06.2014, 18:57
- 27,400
Выкладчыца адной з лідскіх навучальных устаноў атрымала хабар, дапамагла студэнтам у здачы экзамену.
Праз некалькі дзён яна сама прыйшла ў мясцовы аддзел унутраных спраў і прызналася ў парушэнні закона.
Напярэдадні прыёму іспыта паводле прадмета "Перыферыйныя прыстасаванні і тэхнічныя сродкі перадачы даных», выкладчыца праводзіла кансультацыю. І намякнула прысутным студэнтам, што яны ўжо павінны ведаць, як здаюцца іспыты ў навучальных установах, паведамляюць ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Студэнты зразумелі, што мела на ўвазе выкладчыца і скінуліся па 100 тысяч рублёў дзеля паспяховай здачы. Грошы жанчыне прывезлі дадому - гэта зрабіў адзін з самых ініцыятыўных студэнтаў. За гэта выкладчыца распавяла, дзе будзе ляжаць канкрэтны білет, перадала пералік пытанняў, падказала, дзе на іх можна знайсці адказы.
Экзамен ўсе здалі паспяхова: на 9 і 10.
Аднак ужо праз некалькі дзён студэнт, які перадаваў грошы, і выкладчыца прыйшлі ў мясцовы аддзел унутраных спраў і прызналі віну.