Маскоўскія ўлады забаранілі выставу Бэнксі
3- 19.06.2014, 19:59
- 7,838
Выстава «Бэнксі. Рэтраспектыва», якая павінна была адбыцца ў маскоўскім зале «Манеж», скасаваная.
Пра гэта паведамляе прэс-служба музея.
«З прычын, незалежных ад арганізатараў, некаторыя ключавыя брытанскія ўладальнікі твораў адмовіліся ад свайго ўдзелу ў праекце, што робіць немагчымым працяг працы», - гаворыцца ў паведамленні.
Выстава павінна была прайсці з 25 верасня па 19 кастрычніка і стаць першай у свеце маштабнай рэтраспектывай Бэнксі.
На ёй планавалася выставіць больш за 130 ягоных прац, выкананых у розных тэхніках.