4 траўня 2024, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіцячы садок «Чабурашка» ў Мікашэвічах залівае вадой

4

У Мікашэвічах на рамонт даху ў дзіцячым садку №1 пад назвай «Чабурашка» няма грошай.

Так адказвае мясцовая ўлада на скаргі бацькоў, дзеці якіх ходзяць у гэты садок. Дах - як сіта. Вада цячэ паўсюль: у калідоры, спальні, пакоі для гульняў. Палова садка адключаная ад электрычнасці - кіраўніцтва садка баіцца, каб не забіла каго, піша сайт ПЦ "Вясна".

Не так даўно ў ходзе выбарчай кампаніі 15 праўладных кандыдатаў, і ў тым ліку старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч, абяцалі жыхарам г. Мікашэвічы значна палепшыць сацыяльныя ўмовы. Актывіст кампаніі "Гавары праўду", экс-кандыдат у гарадскі савет Леанід Дубаносаў адзначае:

- Але цяпер яны хаваюцца за кароннай фразай: "няма грошай". Дык куды дзяваюцца грошы? Прадпрыемствы ўсе працуюць, зарплаты выплачваюцца, з іх грошы адлічваюцца ў бюджэт. А іх няма ўсё чамусьці, а можа яны ідуць не туды, дзе найбольш патрэбныя. І іншыя садкі ў Мікашэвічах не ў лепшым стане.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках