4 траўня 2024, Субота, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «Ваяводы» і «Сатаны» не паляцяць без украінскіх спецыялістаў

51

Расейскія ракеты з ядзерным зарадам не паляцяць, калі Украіна не будзе іх абслугоўваць.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Адной з такіх ракет-носьбітаў з'яўляецца "Ваявода". Гэта міжкантынентальная балістычная ракета наземнага базавання. Яна адзіная здольная пераадолець супрацьракетную абарону ЗША. 83% расейскіх боегаловак пераносяць менавіта гэтыя ракеты-носьбіты. Але "Ваявода" вырабленая ва Украіне.

Сам носьбіт, сістэма баявых блокаў індывідуальнага навядзення, а іх 10 у кожнай ракеце, а таксама сістэма кіравання - украінскія. Распрацоўшчыкам ядзернага шчыта Расеі з'яўляецца Днепрапятроўскае КБ "Пивденнэ". А вырабленыя "Ваяводы" на Днепрапятроўскам "Пивденмаше".

Супернадзейную сістэму навядзення, якая здольная працаваць нават ва ўмовах ядзерных выбухаў і стаіць на ўзбраенні Расеі, стварыў Харкаўскі "Хартрон".

Яшчэ адну ракету, якую на Захадзе называюць "Сатана", таксама распрацавалі ва Украіне. Яе запускаюць складаным мінамётным стартам.

Усё гэта страшная і магутная зброя, якой Крэмль апошнім часам пагражае свету, выраблена ў перыяд 70-х і 80-х гадоў і патрабуе пастаяннага тэхнічнага абслугоўвання. За "Ваяводамі" да нядаўняга часу даглядалі спецыялісты КБ "Пивденнэ" і завода "Пивденмаш". Толькі дзякуючы гэтаму ракеты, чый тэрмін прыдатнасці скончыўся дзесяцігоддзі таму, да гэтага часу ў працоўным стане.

Але калі ўкраінскія спецыялісты спыняць іх абслугоўваць, Расея страціць увесь ядзерны арсенал. Ракеты ў лепшым выпадку не паляцяць.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках