4 траўня 2024, Субота, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лівень падтапіў у Менску будынкі «Алмазу» і «Белдзяржстраху»

6
Лівень падтапіў у Менску будынкі «Алмазу» і «Белдзяржстраху»

Падчас ліўняў у нядзелю ў Менску ўзровень вады на 14 участках дарог сталіцы дасягаў 40 см.

"У выніку выпадзення ападкаў у сталіцы на 14 участках дарог адбылося падтапленне да 40 см, што выклікала спыненне руху транспарту", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак у прэс-службе МНС.

"Былі падтопленыя тэрыторыі 5 прыватных домаўладанняў (да 1 м на плошчы 1 га) па зав. Гандлёваму, падвалы будынкаў CПБТ "Алмаз" (спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам) па вул. Караля, і РУСП "Белдзяржстрах" па вул. Слабадской", - удакладнілі ў МНС.

"У Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска быў задзейнічаны план аператыўнага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, звязаныя з падтапленнем тэрыторый, па сігналу "Пасейдон". У месцы магчымых падтапленняў накіраваныя адказныя работнікі падраздзяленняў МНС, спецыяльная тэхніка ДВА"Гаррамаўтадар", экіпажы ДАІ", - распавялі ў прэс-службе.

"Работнікамі МНС з прыватнага жылога дома па зав. Гандлёваму на сухі ўчастак мясцовасці эвакуяваныя двое дзяцей. Ажыццяўлялася буксіроўка двух легкавых аўтамабіляў з зоны падтаплення па вул. Ясеніна", - праінфармавалі ў міністэрстве.

Там таксама ўдакладнілі, што "для ліквідацыі наступстваў падтапленняў прыцягваліся 8 адзінак тэхнікі і 34 работнікі МНС, 37 адзінак тэхнікі і 44 чалавекі з іншых міністэрстваў і ведамстваў". "Пацярпелых няма. Праца аб'ектаў жыццезабеспячэння не парушаная. Працягвае працу камісія па НС пры Фрунзенскім райвыканкаме", - распавялі ў МНС.

Як паведамілі ў міністэрстве, "у выніку падтаплення участкаў праезнай часткі часткова абмяжоўваўся рух грамадскага транспарту 33 тралейбусных і 25 аўтобусных маршрутаў, час спынення руху грамадскага транспарту склаў ад 20 хвілін да 2 гадзін 40 хвілін".

"Рух тралейбусаў ажыццяўляўся па аб'язных маршрутах. Аўтобусы рухаліся з мінімальнай хуткасцю", - удакладнілі ў МНС.

Акрамя таго, адзначылі там, у суботу моцны навальнічны фронт з парывамі ветру да 20 м/с прайшоў у Горацкім р-не Магілёўскай вобласці. У выніку пашкоджаныя шыферныя дахі 2 жылых дамоў, 2 вытворчых і 16 сельскагаспадарчых будынкаў у 2 населеных пунктах. "Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы", - праінфармавалі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках