4 траўня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Абхазіі сыходзіць у адстаўку

2
Урад Абхазіі сыходзіць у адстаўку

Прэм'ер-міністр Абхазіі Леанід Лакербая сыходзіць у адстаўку.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на в.а. прэзідэнта Абхазіі Валерыя Бганбу.

«Выконваючым абавязкі кіраўніка ўрада будзе Уладзімір Дэлба», - растлумачыў ён.

Між тым ён растлумачыў, што разам з кіраўніком кабінета міністраў займаныя пасады пакінуць усе члены ўрада.

1 чэрвеня Аляксандр Анкваб заявіў, што падае ў адстаўку з пасады прэзідэнта Абхазіі. В.а. кіраўніка дзяржавы стаў Валерый Бганба.

Нагадаем, парламент самаабвешчанай дзяржавы ў мінулы чацвер абвясціў вотум недаверу прэм'еру Леаніду Лакербаю, а прэзідэнту Аляксандру Анквабу прапанаваў добраахвотна скласці паўнамоцтвы. У суботу парламент краіны прагаласаваў за правядзенне пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў 24 жніўня.

27 траўня апазіцыя правяла шматтысячны мітынг і захапіла будынкі адміністрацыі прэзідэнта і нацыянальнага тэлебачання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках