4 траўня 2024, Субота, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны пяты літовец лічыць Беларусь ворагам

45
Кожны пяты літовец лічыць Беларусь ворагам

Сябрам нашу краіну ў Літве называюць толькі 6,5% жыхароў.

Па замове DELFI кампанія па даследаванні грамадскай думкі і рынку Spinter tyrimai правяла апытанне, па дадзеных якога, самая варожая для Літвы краіна - Расея.

Такое меркаванне аб суседняй краіне выказалі 72,5% рэспандэнтаў. Дружалюбнымі краінамі грамадзяне Літвы называюць Латвію і Эстонію, а таксама Данію, Нарвегію, Швецыю і Фінляндыю, піша ru.DELFI.lt.

Ворагі

На пытанне, якія краіны самыя варожыя, 72,5% жыхароў Літвы назвалі Расею.

Яшчэ адной варожай дзяржавай жыхары лічаць Польшчу. Так лічылі 26,8% рэспандэнтаў.

19,1% жыхароў лічаць варожай Беларусь, 2,8% - паўночныя краіны, 1,2% - краіны Балтыі.

Яшчэ 14,3 % жыхароў не ведалі, як адказаць на гэтае пытанне.

Расею варожай краінай часцей называлі рэспандэнты ва ўзросце ад 36 гадоў і старэй, людзі з сярэднімі або высокімі даходамі, жыхары райцэнтраў і вёсак.

Сябры

Жыхары таксама назвалі дружалюбныя Літве краіны. Па дадзеных апытання, большасць рэспандэнтаў лічаць дружалюбнымі краіны Балтыі - Эстонію і Латвію. Так лічылі 71,4% рэспандэнтаў.

Другое месца занялі паўночныя краіны - Данія, Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя (46,4%).

Польшчу лічаць сяброўскай 12,6% рэспандэнтаў, Беларусь - 6,5%, Расею - 3,6%.

Яшчэ 11,3% не адказалі на пытанне, ці не ведалі, як адказаць.

Маладыя рэспандэнты (да 35 гадоў), а таксама людзі з больш высокім узроўнем адукацыі дружалюбнымі, акрамя краін Балтыі, часцей называлі паўночныя краіны, людзі старэйшыя за 46 гадоў - краіны Балтыі і Польшчу ці Беларусь.

Сацыёлагі адзначаюць тэндэнцыю, што больш маладыя рэспандэнты (да 25 гадоў) не маглі назваць варожыя, але згадалі больш прыязных краін. А рэспандэнты старэйшага ўзросту (старэйшыя за 55 гадоў) часцей не называлі дружалюбных суседзяў, але назвалі больш варожыя краіны.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках