4 траўня 2024, Субота, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З парыжскага музея скралі скульптуру Сальвадора Далі

7
З парыжскага музея скралі скульптуру Сальвадора Далі

З музея ў Парыжы невядомы скраў скульптуру Сальвадора Далі "Профіль часу".

Рабаванне было здзейснена ў суботу, піша "Інтэрфакс".

Скульптура ўяўляе сабой гадзіннік, які плавіцца, падобны на той, што намаляваны Далі на карціне "Сталасць памяці". Кошт выкрадзенай скульптуры ацэньваецца ў 22 тысячы еўра.

У той жа дзень з іншай выставачнай залы, размешчанай усяго толькі ў ста метрах ад першай, яшчэ адзін невядомы паспрабаваў выкрасці скульптуру Далі "Танец часу", аднак яму перашкодзіў пільны турыст. Абедзве працы Далі не былі абсталяваныя сігналізацыяй. Паліцыя вядзе пошук злачынцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках