4 траўня 2024, Субота, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі хоча зняць фільм пра бойню ў Адэсе

4
Юрый Хашчавацкі хоча зняць фільм пра бойню ў Адэсе

Вядомы беларускі рэжысёр збіраецца наведаць Украіну.

Пра гэта распавёў Юрый Хашчавацкі, які нарадзіўся і доўга жыў у Адэсе. У інтэрв'ю charter97.org рэжысёр падзяліўся сваімі бліжэйшымі планамі.

- Зараз я планую дапісваць кнігу, якую пішу ўжо некалькі гадоў запар.

- А якую?

- Пра дакументальнае кіно. Пакуль яшчэ назва працоўная, але кніга хутчэй за ўсё будзе называцца «Выхаванне чарцей».

- Пра што будзе гэтая кніга?

- Гэта перапляценне чыста прафесійных высноў, якія я зрабіў за час сваёй працы з тымі выпадкамі з жыцця і практыкі, якія мяне да гэтага падштурхнулі. Гэта не мемуары, таму што там вельмі шмат прафесійных нейкіх момантаў. Але з-за персанальных успамінаў гэта не будзе выглядаць як падручнік.

- Калі яе чакаць?

- Не ведаю, але я пішу яе ўжо гады тры.

- Якія яшчэ планы на бліжэйшую будучыню?

- Ёсць яшчэ слабое адчуванне, што не выключана, што трэба з'ездзіць у Адэсу, на радзіму, і паздымаць трошкі, і разабрацца што як.

- Вы маеце на ўвазе падзеі ў Адэсе 2 траўня ці ў цэлым сітуацыю ва Украіне?

- Ад першага да другога.

- Нешта дакументальнае?

- Так, нешта дакументальнае. Ну, паглядзім, гэта пакуль проста такое адчуванне, цікавасць такая. Хоць, мне здаецца, што, з пункту гледжання расейскай агрэсіі, сітуацыя абсалютна такая ж, як у Грузіі. Нездарма фільм «Лабатамія» на YouTube у тыя дні, калі пачалася гэтая ўся заварушка (бойня ў Адэсе, якая мела месца 2 траўня. - рэд.), было па тысячы, па паўтары тысячы праглядаў за дзень. Таму што шмат, вельмі шмат супадае. Таму калі і рабіць гэты фільм, то рабіць яго напэўна ўсё ж такі пра ўкраінцаў, пра ўкраінскіх людзей, пра тое, чым яны адрозніваюцца ад расейцаў і ад нашых. Чаму яны гэта здолелі зрабіць, а мы - не.

Юрый Хашчавацкі - вядомы беларускі рэжысэр, член Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Яго маладосць прайшла ў Адэсе, у Менску ён знаходзіцца з 1976 года. Зняў больш за тры дзесяткі фільмаў, у тым ліку нашумелы «Звычайны прэзідэнт», атрымаў 13 міжнародных узнагарод.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках