У будынку Луганскай абладміністрацыі прагрымеў выбух
18- 2.06.2014, 16:56
- 18,493
Найбольш верагоднай прычынай называюць неасцярожнае абыходжанне са стралковай зброяй і выбуховымі рэчывамі.
Выбух у Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі адбыўся ўнутры будынка, ніякага абстрэлу звонку не было. Пра гэта «Радыё Свабода» заявіў прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дмітрашэўскі ў панядзелак, 2 чэрвеня.
«Найбольш верагоднай прычынай выбуху быў неасцярожны і няўмелы зварот са стралковай зброяй і выбуховымі рэчывамі», - заявіў Дмітрашэўскі.
Паводле яго слоў, абстрэлу будынка звонку, тым больш - з самалёта, не было.
У выніку выбуху пашкоджаны чацвёрты паверх аблдзяржадміністрацыі Луганска.