4 траўня 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя падазраваныя ў замаху на Кернэса

3
Затрыманыя падазраваныя ў замаху на Кернэса

Дзевяцёх чальцоў банды, што расстраляла ў Харкаве бізнэсоўца і лекара, правяраюць на дачыненне да замаху на мэра горада.

Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі начальнік ГУ МУС у Харкаўскай вобласці Анатоль Дзмітрыеў, паведамляе «Укринформ».

«Міліцыя затрымала ў Харкаве, Адэсе і Кіеве дзевёх чальцоў банды, якія падазраюцца ў забойстве харкаўскага бізнэсоўца і лекара. Затрыманых правяраюць на дачыненне да замаху на Генадзя Кернэса», - сказаў Дзмітрыеў.

Паводле ягоных слоў, затрыманыя таксама падазраюцца ў падрыхтоўцы замаху на першых асоб праваахоўных органаў краіны.

«Ужо вядома імя замоўцы злачынстваў, учыненых бандай, аднак назваць яго і выставіць абвінавачванне праваахоўнікі пакуль не гатовыя», - дадаў галоўны міліцыянт Харкаўскай вобласці.

Ён адзначыў, што правяраецца дачыненне да банды і іншых людзей, у тым ліку чальцоў байцоўскага клуба «Оплот».

«Узрост затрыманых 20-49 гадоў. Двое - адэсіты, адзін з Чаркаскай вобласці, астатнія харкаўцы. Пяцёра былі раней асуджаныя, двое - былыя міліцыянты. У затрыманых канфіскавана 5 кг выбухоўкі, 2 гранаты, 9 адзінак зброі, 148 патронаў», - удакладніў Дзмітрыеў, дадаўшы, што чальцы банды рабілі спробу схавацца ў Расеі.

28 красавіка невядомы цяжка параніў Кернэса, які цяпер лечыцца ў Ізраілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках