4 траўня 2024, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вароны нападаюць на жыхароў Гародні

14
Вароны нападаюць на жыхароў Гародні

Выпадкі, калі вароны нападаюць на гараджан, адбываюцца кожную вясну і лета. Гэты год не стаў выключэннем.

Гарадзенку Таццяну птушкі атакавалі непадалёк ад лесапарку Ласосна, піша «Гродзенская праўда». «Я так і не зразумела, што стала прычынай. Дзве птушкі даслоўна ўпіваліся ў галаву, разбілі да крыві, - успамінае яна. - Шок - іншымі словамі гэта не апісаць. Вымушаная была звярнуцца па медыцынскую дапамогу...»

«Упэўнены, прычына ў тым, што вароны проста абаранялі сваіх птушанят, - кажа арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі. - Альбо гняздо ў гэтым месцы было размешчанае нізка, альбо птушанё выпала з гнязда, а лётаць яшчэ не навучылася».

У кожным выпадку птушкі атакуюць толькі тых, хто, на іх думку, можа пагражаць птушанятам і падышоў да гнязда занадта блізка. Што рабіць у такім выпадку? Самы просты спосаб проста абыйсці месца гнездавання птушак бокам. Прычым гэта тычыцца не толькі крумкачоў. Лепш за ўсё не набліжацца да сем'яў качак, лебедзяў. Вядомыя выпадкі, калі лебедзь, абараняючы свой вывадак, ударам крыла ламаў людзям рукі.

Калі вы выявілі птушанё, то не варта забіраць яго дадому ці некуды несці. Падсадзіць яго на вышыню - галінку дрэва, дах, каб засцерагчы ад драпежнікаў. Бацькі хутка выявяць прапажу і пачнуць карміць і ахоўваць. Зрэшты, са слоў спецыяліста, агрэсіўнымі птушкі перастаюць быць тады, калі птушаняты пакінуць гнёзды.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках