4 траўня 2024, Субота, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар энэргетыкі ЕЗ: Патрэбная вялікая канкурэнцыя ў газавай галіне

3
Камісар энэргетыкі ЕЗ: Патрэбная вялікая канкурэнцыя ў газавай галіне

Гюнтэр Этынгэр адказаў на прапанову прэм'ера Польшчы аб рэформе газавай галіны ЕЗ.

"Магчыма, гэты чыннік таксама грае ролю", - пракаментаваў камісар энэргетыкі ЕЗ тэзіс, што "Расея ўсталёўвае (устанаўляюць) кошт газу, зыходзячы з палітычных меркаванняў". Галоўную ж ролю ў фармаванні кошта граюць"моцныя пазіцыі "Газпрома" на рынку", сказаў Гюнтэр Этынгэр у інтэрв'ю нядзельнаму выданню Frankfurter Allgemeine (пераклад - Inopressa.ru).

Ён пракаментаваў прапанову прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб стварэнні адзінага еўрапейскага агенцтва, якое загадвала б закупкамі газу. Паводле ягоных слоў, цяпер ідзе праверка, якая павінна паказаць, наколькі гэтая мадэль ўзгадняецца з існымі дамовамі, заканадаўствам аб канкурэнцыі, прававымі нормамі, якія рэгулююць еўрапейскі ўнутраны рынак, і правіламі СГА. Магчымыя супярэчнасці чыноўнік апісаў так: "У Еўропе ёсць мноства пастаўнікоў газу, яны канкуруюць паміж сабой. У іх маюцца ўжо дзейныя дамовы, прычым у некаторых з іх тэрмін дзеяння вымяраецца дзесяцігоддзямі. Некаторыя пастаўнікі з'яўляюцца акцыянерамі "Газпрома", іншыя супольна з ім эксплуатуюць трубаправоды. Гэта адаб'ецца на коштах, якія яны сабе вытаргоўваюць. Забраць у кампаній гэтае права будзе складана".

Сам камісар з'яўляецца прыхільнікам іншага выйсця: у пытаннях газазабеспячэння. Еўропа павінна "прыйсці да таго, да чаго мы ўжо прыйшлі ў дачыненні нафты". Сэнс гэтай ідэі ў стварэнні сучаснай інфраструктуры, якая звязвала б еўрапейскія краіны паміж сабой і дазваляла падаваць газ у абодвух накірунках, прыводзячы да ўзмацнення канкурэнтнай барацьбы і, такім чынам, да зніжэння коштаў. Акрамя таго, мяркуецца павелічэнне запасаў газу. Этынгэр пацвердзіў дадзенае раней абяцанне, што, пакуль ён займае сваю пасаду, закупкавы кошт газу палітычнымі сродкамі ўніфікавацца не будзе.

Цяпер перамовы з расейскімі калегамі "запыніліся", адзначыў суразмоўца Frankfurter Allgemeine. Ён патлумачыў гэта тым, што, па-першае, "расейцы не хочуць прымаць нашыя прадпісанні ў галіне энэргетыкі", а па-другое, "на ўсё накладваецца крызіс на Украіне". "Мы прадоўжым перамовы, калі расейскія партнёры зноў пачнуць дзейнічаць у адпаведнасці з міжнародна-прававой практыкай і будуць гатовыя да канструктыўнага супрацоўніцтва на базе нашага энэргетычнага заканадаўства", - заявіў Этынгэр.

"Газпром" мы ўспрымаем як сур'ёзнага партнёра ў перамовах. У той жа час мы хочам дамагчыся, каб панавання аднаго прадпрыемства ва ўсім ланцужку паставак не было", - сказаў на заканчэнне еўракамісар.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках