Рух на праспекце Машэрава абмяжуюць
3- 21.06.2014, 12:17
- 4,246
Сёння ўвечары на праспекце Машэрава ў Менску будзе абмежаваны рух транспарту.
Звязана гэта з рэпетыцыямі зводнай роты ганаровай варты да ўрачыстага параду, прымеркаванага да афіцыйнага «дня незалежнасці» Беларусі, паведамляе БелТА.
Паводле інфармацыі крыніцы, з 21:45 да паўночы будзе абмежаваны рух на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Аналагічныя абмежаванні будуць дзейнічаць і 23 чэрвеня.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.