Алеся Бяляцкага вызвалілі (Відэа, онлайн)
65- 21.06.2014, 12:31
- 72,234
Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі выйшаў на волю.
Пра гэта ён паведаміў праз тэлефон сваёй жонцы Наталлі Пінчук, якая, у сваю чаргу перадала інфармацыю сайту charter97.org. Алесь Бяляцкі цяпер едзе на электрычцы ў Менск. У 15:00 павінен прыбыць з Бабруйска, дзе адбываў пакаранне, на станцыю Інстытут культуры.
За кратамі кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» правёў амаль тры гады. 24 лістапада 2011 суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці, а адкрыць рахункі ў Беларусі немагчыма, бо «Вясна» працуе нелегальна. Улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.
Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашаная за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.
Праваабаронца адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска, ён афіцыйна прызнаны вязнем сумлення.
Апошнія тры гады запар Бяляцкі вылучаўся прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру.