У Віцебскім раёне на палетку загарэўся камбайн
7- 27.06.2014, 11:42
- 7,604
26 чэрвеня ў Віцебскім раёне падчас працы загарэўся кормаўборачны камбайн.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
«26 чэрвеня на «101» паступіла паведамленне аб пажары кормаўборачнага камбайна падчас нарыхтоўкі кармоў каля вёскі Палудзеткі Віцебскага раёна. Да прыбыцця ратавальнікаў камбайнер спрабаваў ліквідаваць загаранне пры дапамозе 5-літровага вогнетушыцеля. Аднак, справіцца з агнём яму ён не змог.
Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС, назіралася адкрытае гарэнне камбайна КВК-800, 2010 года выпуску, які працаваў на палетку», - гаворыцца ў паведамленні.
Прычына пажару і шкода высвятляюцца. У выніку пажару агнём пашкоджаны кормаўборачны камбайн.