11 траўня 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепшая рэклама года (Відэа)

5 ролікаў-уладальнікаў Канскіх Львоў - вышэйшай рэкламнай узнагароды года.

Міжнародны фестываль «Канскія Львы», які завяршыўся на днях, паводле размаху і маштабу - сапраўдны «Оскар» у свеце рэкламы.

2 бронзавыя статуэткі, яшчэ і гран-пры ў катэгорыі «Інавацыі». Самая відовішчная і доўгачаканая катэгорыя фестывалю - гэта відэа-рэклама.

Канскіх Львоў атрымліваюць ролікі, якія хочацца пераглядаць зноў і зноў. Гэта лепшае, што было зроблена ў сусветнай рэкламе за год. З усіх пераможцаў фестывалю AdMe.ru абраў пяцёрку самых папулярных ролікаў. Вось бы ўся рэклама на нашым тэлебачанні была такой.

Грузавікі Volvo і Жан-Клод Ван Дам

У гэтым годзе і гран-пры дасталася роліку Volvo з Жан-Клодам Ван Дамам. Кліп ад агенцтва Forsman & Bodenfors, Швецыя, выпушчаны ў лістападзе мінулага года, сабраў больш за 70 млн праглядаў на YouTube і спарадзіў дзясяткі пераймальнікаў па ўсім свеце. Ван Дам, музыка Enia... Гэты ролік можна глядзець зноў і зноў.

Сямейнае шчасце ў рэкламе Coca-Cola

Залатога Льва ў катэгорыі Film атрымала рэкламная кампанія Coca-Cola. У 60-секундным роліку Coke Argentina распавяла праўдзівую, жыццёвую гісторыю, якая адлюстравала плюсы і мінусы з'яўлення дзіцяці ў маладой сям'і. Распрацоўкай рэкламы займалася агенцтва Santo Buenos Aires.

Сацыяльная рэклама з Новай Зеландыі

Сярод уладальнікаў золата апынуўся сацыяльны ролік агенцтва Clemenger BBDO для Міністэрства транспарту Новай Зеландыі. Гэта вельмі эмацыйны сюжэт пра тое, чаго можа каштаваць чужая памылка на дарозе.

Твае магчымасці з Nike

Яшчэ адным прызёрам, які атрымаў золата, стаў ролік Nike ад агенства Wieden + Kennedy. Журы як след ацаніла відэа, якое заклікае не спыняцца на дасягнутым, а пайсці на нешта большае.

Аптычныя ілюзіі Honda

Уладальнікам золата ў катэгорыі Film Craft стаў відэаролік Honda ад агенцтва McGarryBowen. Падман зроку і трукі з чалавечым успрыманнем прасторы ў шыкоўнай рэкламе Honda CR-V.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках