«Мумий Тролль» выступіць восенню ў Менску
1- 3.06.2014, 10:10
- 4,606
Менскае шоў адбудзецца 2 лістапада ў Палацы спорту.
Падрабязнасці будучага канцэрту арганізатары не раскрываюць, аднак кошт квіткоў ужо ёсць: 590 000 - фан-зона, 390 000 - танцпол і ад 250 000 да 700 000 - сектары. Акрамя таго, «Мумий Тролль» абвясціў конкурс для дзяўчат. Група шукае гітарыстку для запісу новай песні, піша onliner.by.
Культавы вытворца гітар кампанія Gibson з гуртом «Мумий Тролль» аб'яўляюць аб запуску сумеснага праекта. Ілля Лагуценка заяўляе пра тое, што гатовы прадаставіць унікальную магчымасць паўдзельнічаць у запісе новага альбома гітарысткам: дзяўчатам, якія любяць свае гітары і гатовыя талентам свайго выканання ўпрыгожыць суровы мужчынскі свет расейскай сучаснай музыкі.
Спецыяльна для таго каб ацаніць выканальніцкае майстэрства прэтэндэнтак, музыкі «рассакрэцяць» песню з новага альбома «Пірацкія копіі». На YouTube-канале Gibson запіс кампазіцыі будзе без гітарнай партыі, таму ўдзельніцам трэба прадставіць яе ўласную версію.
Трох фіналістак абвесцяць 20 жніўня 2014 года, і кожная з іх атрымае ў падарунак гітару Gibson Min-ETune Futura. А галоўная пераможца конкурсу ў апошні летні ўік-энд, з 29 па 31 жніўня, адправіцца ва Уладзівасток на фестываль «Vladivostok Rocks» - V-ROX-2014, каб выступіць на адной сцэне з гуртом «Мумий Тролль».