Mcdonald's у Севастопалі замянілі «Русбургерам»
22- 1.07.2014, 16:51
- 13,958
Кампанія «Русбургер» адкрывае рэстарацыю ў Севастопалі ў памяшканні, дзе раней працавала рэстарацыя сеткі Mcdonald's.
Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» дырэктар развіцця «Русбургера» Георгій Асланян.
«Ёсць такія планы. Гэта пакуль што першая рэстарацыя ў Крыме», - сказаў Асланян «Інтэрфаксу» праз тэлефон у аўторак.
Ён паведаміў, што дата адкрыцця рэстарацыі пакуль не вызначаная, хоць падрыхтоўка памяшкання да працы ўжо пачалася. Са слоў суразмоўцы агенцтва, «Русбургер» пакуль не плануе працаваць у іншых гарадах Крыму.
Кампанія Mcdonald's валодала трыма рэстарацыямі ў Крыме - у Севастопалі, Сімферопалі і Ялце. Усе яны спынілі працу ў пачатку красавіка, неўзабаве пасля ўваходжання Крыма ў склад Расеі. Памяшканні ў Сімферопалі і Ялце, дзе знаходзіліся рэстарацыі Mcdonald's, пакуль не выкарыстоўваюцца.