2 траўня 2024, Чацвер, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Авакава: У сепаратыстаў няма шанцаў утрымаць Данецк і Луганск

8
Дарадца Авакава: У сепаратыстаў няма шанцаў утрымаць Данецк і Луганск

Украінскія сілавікі прагназуюць, што АТА ў Луганску і Данецку можа закончыцца цягам месяца.

Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Станіслаў Рачынскі, піша УНН.

Паводле ягоных слоў, цягам апошніх дзён АТА прасоўваецца эфектыўна. "І сярод тэрарыстаў мы адчуваем ужо нервовы стан", - падкрэсліў ён.

На перакананне Рачынскага, сепаратысты не змогуць зашкодзіць ўваходу ўкраінскіх вайскоўцаў у Данецк і Луганск. "Цяпер Стралкоў ды іншыя дзеячы спрабуюць падаць сыход са Славянску ледзь як не тактычны манеўр для выраўноўвання фронту. Напраўду гэта былі ўцёкі. І кіраўнікі сепаратыстаў выдатна разумеюць, што такія буйныя гарады як Луганск і Данецк сваёй колькасцю сіл яны не змогуць утрымліваць і перашкаджаць праходжанню ў горад нашым вайскоўцам", - заявіў ён.

Нагадаем, 5 ліпеня сепаратысты пакінулі Славянск і Краматорск, перадыслакаваліся ў іншыя гарады. У прыватнасці вялікая калона вайсковай тэхнікі ўвайшла ў Данецк. Падчас адступлення са Славянска былі падбітыя пяць адзінак вайсковай тэхнікі сепаратыстаў. У сваю чаргу, улады самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" заявілі, што пакінулі Славянск, каб "здабыць час".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках