2 траўня 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жыхароў Крыма будуць забіраць зямлю і нерухомасць

34
У жыхароў Крыма будуць забіраць зямлю і нерухомасць

Урад Крыма атрымаў права прымусовага выкупу прыватнай уласнасці.

Фармулёўка дакумента такая, што пад яго дзеянне можа патрапіць не толькі зямля ці нерухомасць, але і кожная кампанія, піша РБК.

Згодна з законам "Аб асаблівасцях выкупу стратэгічных аб'ектаў у Рэспубліцы Крым", аб'екты, "дзе паўсталі сітуацыі пагрозы жыццю, здароўю насельніцтва, эканамічнай бяспецы дзяржавы, нармальнага функцыянавання аб'ектаў жыццядзейнасці, тэхнагеннай і экалагічнай катастрофы", могуць быць прымусова выкупленыя ва ўласніка. Для гэтага аб'ект павінен трапіць у пералік, які складаўся "Саветам міністраў" паўвыспы. Яго ўласнік павінен быць азнаёмлены з пачаткам працэдуры выкупу за пяць дзён, яму належыць кампенсацыя, якая ўстанаўліваецца ўладамі Крыму на падставе ацэнкі, праведзенай незалежным ацэньвальнікам. Парадак аспрэчвання такой ацэнкі ў дакуменце не прапісаны.

Вызначэння стратэгічных аб'ектаў у законе няма. "Расейскае заканадаўства не ўтрымлівае якіх-небудзь пунктаў аб выкупе стратэгічных аб'ектаў", - кажа старэйшы юрыст практыкі нерухомасці юрыдычнай фірмы Sameta Канстанцін Гурычаў.

У Грамадзянскім і Зямельным кодэксах замацаваныя нормы аб выкупе зямельных надзелаў для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб. Пры гэтым пададзены іх вычарпальны пералік. У адпаведнасці з арт.279 ГК пастанова аб выкупе надзелу прымаецца органамі выканаўчай улады, а ўласнік жылля павінен быць папярэджаны не пазней чым за год уладамі аб будучай канфіскацыі. Выкупіць такі надзел раней дзяржава можа толькі са згоды ўласніка. Калі ўласнік і дзяржава не могуць дамовіцца аб умовах угоды, то ўлады могуць выставіць пазоў у суд аб выкупе зямельнага надзелу.

Існуюць таксама асобныя законы для паскоранай працэдуры канфіскацыі пляцу для дзяржаўных патрэб. Яны былі прынятыя для рэгулявання зямельных дачыненняў у зоне Алімпійскіх гульняў у Сочы і на тэрыторыі Новай Масквы. У Сочы дзяржава фармавала "манеўраны фонд" жылых памяшканняў, прызначаных для выдачы кватэр грамадзянам, жыллё якіх было канфіскаванае. Аналагічная працэдура праводзілася ў з да зямельнымі пляцамі ўласнікаў.

"Звычайна ўлады карыстаюцца працэдурай Грамадзянскага кодэкса, а для паскоранай куплі прымаюць менавіта федэральныя законы, тады як у гэтым выпадку закон прынялі мясцовыя ўлады", - дзівіцца партнёр юрфірмы ЮСТ Аляксандр Баламатаў. Такое права на пераходны перыяд ім даў закон аб прыняцці Крыма ў Расейскую Федэрацыю. Яго арт.23 дае права мясцовым уладам кіравацца ўласнымі законамі на пераходны перыяд да 2015 года ў дачыненні да кампаній, якія яшчэ не перарэгістраваліся ў расейскай юрысдыкцыі.

Невыразнасць фармулёвак дазваляе крымскім уладам трактаваць пункты новага закона як права выкупу ва ўласнасць рэгіёну не толькі зямлі, але і кампаній. "Ствараецца трывожнае адчуванне, бо стратэгічным аб'ектам могуць прызнаць калгас або вінаграднік", - мяркуе Баламатаў. В.а. "кіраўніка рэспублікі" Сяргей Аксёнаў ужо заявіў, што, магчыма, выкуп будзе ўжыты да асобных прадпрыемстваў: "Называць іх пакуль не буду, бо не хачу ладзіць ажыятаж на рынку".

Раней Аксёнаў заяўляў, што выкуп будзе тычыцца пераважна натуральных манаполій.

"Спікер Дзяржсавета Крыму" Уладзімір Канстанцінаў адзначыў, што цяпер рабочая група Саўміна Крыма праводзіць праверку прававога стану прадпрыемстваў. Намеснік старшыні Савета міністраў Крыму Яўгенія Бавыкіна распавяла "Расійскай газеце", што ільвіная доля стратэгічных прадпрыемстваў знаходзіцца ў руках акцыянераў, не падкантрольных Расеі, "што не дазваляе ўплываць на іх дзейнасць". У якасці прыкладу яна падае "ДТЭК Крымэнэрга", "Укртэлекам", "амаль 93% акцый якога знаходзіцца ў прыватных руках, хоць прадпрыемства можна разглядаць як стратэгічнае для Крыму", і "Крымгаз".

"Усім хацелася б убачыць, як гэтая схема будзе працаваць. У тых прадпрымальнікаў, якія ўжо ведаюць пра закон, ёсць асцярогі, што будуць злоўжыванні і рэйдэрскі захоп уласнасці", - кажа старшыня крымскага рэгіянальнага аддзялення "Дзелавой Расеі" Аляксей Грынцэвіч.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках