2 траўня 2024, Чацвер, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС просіць беларусаў не ездзіць у Ізраіль

8
МЗС просіць беларусаў не ездзіць у Ізраіль

Праз масаваныя ракетныя абстрэлы беларусам рэкамендуюць устрымацца ад наведвання Ізраіля.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.

«Мы занепакоеныя эскалацыяй канфлікту на поўдні Ізраіля і вакол сектара Газа. У сувязі з масаванымі ракетнымі абстрэламі ізраільскай тэрыторыі Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад наведвання гэтай краіны да стабілізацыі абстаноўкі.

Найбольш сур'ёзную пагрозу для бяспекі грамадзян Рэспублікі Беларусь уяўляюць паўднёвыя гарады (Сдэрот, Ашкелон, Ашдод, Беэр-Шэва, Кір'ят-Гат, Нецівот, Афакім) і цэнтральныя раёны Ізраіля.

Рэспубліка Беларусь асуджае ўсялякія формы тэрору і гвалту, якiя цягнуць за сабой ахвяры сярод цывільнага насельніцтва. Мы спадзяемся, што бакі канфлікту спыняць супрацьстаянне і адновяць дыялог», - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках