2 траўня 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі Месяц з'явіцца ў небе 11 жніўня

6
Самы вялікі Месяц з'явіцца ў небе 11 жніўня

Гэтай ноччу, 11 ліпеня, а таксама праз месяц, 11 жніўня, можна будзе ўбачыць самы вялікі ды зыркі Месяц.

У гэтыя ночы квадра поўні супадзе з супермесяцам.

Супермесяц - гэта той час, калі Месяц здаецца вялікім праз сваю блізкасць да Зямлі. Рэч у тым, што арбіта Месяца не ідэальна кругавая, а эліптычная, за кошт чаго адлегласць ад Зямлі да яе натуральнага спадарожніка схільная да нязначнай флуктуацыі, піша mr7.ru.

Супермесяц у ліпені 2014 надыходзіць сёння ноччу, калі адлегласць да Месяца складзе 358.900 кіламетраў (мінус радыус Зямлі – блізу 6 тысяч км). Бо ў гэты раз ён супадае з квадрай поўні, пры добрым надвор'і мы ўбачым поўны месяц візуальна большага памеру, чым звычайна. У адпаведнасці са звесткамі NASA, пры праходжанні перыгея Месяц выглядае на 14 адсоткаў большым і на 30 адсоткаў ярчэйшым, чым пры праходжанні апагею.

Яшчэ больш значнай будзе надзея 11 жніўня: у гэтую ноч адлегласць да Месяца складзе 356,8 км (мінус радыус Зямлі). У гэтую ноч мы зможам убачыць самы вялікі і зыркі Месяц у годзе. Нарэшце, у ноч на 9 верасня поўны Месяц супадзе з супермесяцам апошнім разам у годзе. Адлегласць да Месяца ў гэтую ноч складзе 359,1 тысяч км.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках