2 траўня 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы гіт: украінцы знялі кліп «Гэта, дзіцятка, рашызм» (Відэа)

39

У сацыяльных сетках актыўна распаўсюджваецца відэакліп "Гэта, дзіцятка, рашызм! Песні часоў АТА на Усходзе".

Аўтарам песні са з'едлівым сатырычным тэкстам з'яўляецца харкаўскі кампазітар Барыс Севасцьянаў. Відэакліп на хостынгу YouTube змешчаны на канале карыстальніка "Зямля роду нашага", піша obozrevatel.com.

"Як той казаў – хто парасё скраў, у таго ўвушшу вішчыць. Хто фашыст, той пра фашыстаў гучней за ўсіх крычыць", - спяваецца ў песні.

Аўтар песні высмеяў сучаснае расейскае грамадства, у якім часта кажуць аб разнастайных змовах "сусветнага закулісся" супраць Расейскай Федэрацыі. У тэксце асаблівы акцэнт зроблены на шале ксэнафобіі ў самой Расеі.

"Дык калі вы ксэнафобы, то хто ж тут нацысты?" - задае пытанне аўтар.

"А Гёбэльс нэрвова паліць. Няхай усе СМІ трохі хлусяць. Але вашыя СМІ не проста хлусяць, а недалужна выдумляюць. Так з братамі не чыняць, так не падстаўляюць. А ўжо калі мы браты, то вы Каін, а мы Авель", - спяваецца у песні, дзе паміж Пуціным і Гітлерам пастаўлены знак роўнасці.

Адзначым, відэа з'явілася ў сетцы ў сераду, 9 ліпеня, прыблізна пасля 21:00. Карыстальнікі шмат якіх сацсетак ахвотна публікуюць гэты ролік у сваіх стужках навін і актыўна камэнтуюць яго.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках