2 траўня 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін звольніў кіраўніка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку

6
Саўмін звольніў кіраўніка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку

Аляксандр Ярмак вызвалены ад пасады кіраўніка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «паводле дамоўленасці старон».

Згодна з пастановай Саўміна Беларусі ад 8 ліпеня №653, Аляксандр Ярмак вызвалены ад пасады кіраўніка дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку» паводле пагаднення старон.

Нагадаем, указ аб кітайска-беларускім індустрыяльным парку, які размесціцца на тэрыторыі больш за 8 тысяч га ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці, быў падпісаны ў чэрвені 2012 года. Меркаваны аб'ём наўпроставых інвестыцый у гэты праект складзе блізу 2 млрд даляраў, а паводле прагнозаў пасольства КНР, можа быць павялічаны да 5,5 млрд даляраў.

Жыхары Смалявіцкага раёна больш за год пратэстуюць супраць стварэння тэхнапарку. Больш за ўсё іх турбуюць пытанні ўплыву будаўніцтва новых прадпрыемстваў на асяроддзе. Многія таксама асцерагаюцца таго, што ў Беларусі з’явіцца вялікая колькасць кітайцаў. Гэтыя ды іншыя пытанні неаднаразова падымаліся на грамадскіх слуханнях, якія былі прысвечаныя будаўніцтву парку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках