2 траўня 2024, Чацвер, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пад зямлёй страйкуюць шахцёры

4
У Польшчы пад зямлёй страйкуюць шахцёры

52 гарнякі пратэстуюць супраць закрыцця адной з вугальных шахтаў у Сілезіі.

Пасля начной змены 52 работнікі шахты Казімеж-Юліюш у Саснаўцы адмовіліся ўзнімацца на паверхню. Яны дамагаюцца гарантыі працаўладкавання пасля яе закрыцця.

Прычынай для пратэстаў гарнякоў паслужылі планы закрыцця астатняй шахты ў рэгіёне Заглэнбе праз вычэрпванне запасаў вугалю. Але шахцёры ўжо сёння баяцца страціць працу, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

У аўторак на шахце прайшлі масавыя мітынгі, падчас якіх прадстаўнікі прафзвязу паведамілі рабочым, што закрыццё шахты можа адбыцца раней, чым чакалася. Тады шахцёры запатрабавалі своечасовай выплаты заробку (на працягу апошніх двух месяцаў яны атрымалі яго штомесяц за два разы), адклікання пастановы не працягваць працоўныя кантракты з 29 працаўнікамі шахты і сустрэчы з кіраўніцтвам Катавіцкага вугальнага холдынгу, якому належыць рудня.

Рада холдынгу неадкладна распачала перамовы з чатырма прадстаўнікамі шахцёраў, што страйкуюць пад зямлёй. Яна запэўніла, што пасля закрыцця шахты гарнякі атрымаюць працу ў іншых аддзелах кампаніі. Цяпер прадстаўнікі пратэстоўцаў вяртаюцца пад зямлю, каб пераканаць калегаў пакінуць гарызонт. Калі яны гэта здалеюць, то будзе падпісанае пагадненне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках