2 траўня 2024, Чацвер, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Паўднёвая Карэя нападзе на Расею

56
Жырыноўскі: Паўднёвая Карэя нападзе на Расею

Адыёзны лідэр ЛДПР распавёў аб фантастычных планах падзелу Расеі.

Уладзімір Жырыноўскі выказаў упэўненасць у блізкім наступе на сваю краіну з усходу - з боку Японіі, Кітая і Паўднёвай Карэі. Пра гэта скандальны палітык напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Сэнс падзей ва Украіне мае эканамічную падкладку, і канчатковым вынікам канфлікту з'яўляецца вялікая вайна. Лібія, Сірыя, Ірак, Егіпет, Афганістан - гэта як Гішпанія ці Абісінія, што з імі было незадоўга да Другой сусветнай вайны. А падзеі ў Польшчы ў канцы 1930-х гадоў - гэта ўжо пачатак вайны. Вось Украіна цяпер бліжэй да Польшчы. Пачалі канфлікт у Украіне знарок, каб справакаваць вялікую вайну, у якой амэрыканцы змогуць знішчыць свае фальшывыя трыльёны даляраў, якія нічым не забяспечаныя, і аздаравіць сваю эканоміку", - напісаў Жырыноўскі.

На ягоную думку, вайны ніяк не выпадзе ўнікнуць. Лідэр ЛДПР падкрэсліў, што працэсы ва Украіне з'яўляюцца працягам разбурэння Расейскай Імперыі. Самаідэнтыфікацыю украінцаў як нацыі палітык назваў зменай насельніцтва, каб "ва Украіне не было славян". Пасля Украіны, упэўнены Жырыноўскі, Захад возьмецца за Беларусь.

"Затым тое ж самае зрабіць з Беларуссю, перайсці да Растоўскай вобласці, Бранскай, Курскай, Белгародскай, Варонежскай, на Кубань і гэтак далей. Калі "заціснуць"да Урала, пачнуць з таго боку наступаць - Японія, Карэя, Кітай", - напісаў Уладзімір Жырыноўскі.

На заканчэнне палітык прапанаваў узмацніць падтрымку тэрарыстаў у Данбасе з боку Расеі і паставіць ім новую вайсковую тэхніку.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках