2 траўня 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па вуліцах Волагды гадзіну бегаў мядзведзь (Відэа)

9

Клышаногі з гастрольнай чэшскай трупы ўцёк ад утаймавальніка.

Аб згубе звера даведаліся, калі ў паліцыю горада пачалі паступаць тэлефанаванні ад мясцовых жыхароў, якія сцвярджалі, што па вуліцы Конева і па праезнай частцы ў Волагдзе шнуруе мядзведзь. Выявілася, вольналюбны драпежнік збег з цырка, які прыехаў на гастролі з Чэхіі, паведамляе LifeNews.

- Мабыць, міхасік сам спалохаўся не менш за людзей, - распавялі ў паліцыі места. - Як ужо ён збег, невядома. Але сведкі распавялі, што небарака доўга кідаўся сярод самаходаў, але потым убачыў свой шацёр і памкнуў да яго. А тут і утаймавальнік аказаўся, забраў яго. Пацярпелых не было, сам мядзведзь не пакалечыўся.

Цяпер паліцыя праводзіць праверку, высвятляючы, якім чынам небяспечны для чалавека звер здолеў уцячы. Калі гэта недагляд утаймавальніка, то яму пагражае адміністрацыйнае пакаранне.

Пазней супрацоўнікі цырка-шапіто заявілі, што відэа, якое патрапіла ў сетку, на якім мядзведзь бегае па вуліцах Волагды - рэкламная кампанія іхніх выступаў. Са слоў цыркачоў, гэтае шоў было задуманае для прываблівання ўвагі патэнцыйных гледачоў да выступу іхняга калектыву, і яны гатовыя заплаціць штраф, калі парушылі нейкія законы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках